Даруй мяне, мая зямля...

Валерий Гайд
Даруй мяне, мая зямля
Даруй, мой край, маё  каханне
Я  ўсё ж такі тваё дзіця
У  табе маё выратаванне

Я дрынны няўдзячны сын
Ты ведаеш чаму так сталась
Я ведаў як жыў нейкі Рым
Як Троя нейкая змагалась

Я бачыў даўнія часы
Здавалась ведаю так многа
А крок  у бок быў бы сляпы
Туды зачынена дарога

Сёння мне ёсць каго вініць
Ды тым сябе не апраўдаеш…
Мне не вініць патрэбна, жыць
Каб здейсніць усё, што ты чакаеш

Даруй мяне, мая зямля
Даруй, мой край, маё каханне
Я ўсё ж такі тваё дзіця
У мне тваё выратаванне