Сямъя

Станислав Шастак
Быў красавік. Яшчэ не стаяў снег
Ад сонца ён хаваўся за платамі,
Хрумсцеў падмёрзлы ў ранку пад нагамі
Званіў  "кап-кап" - пад сонейкам са стрэх.
Штораніцы паліла мама ў печы,
Пякла аладкі з пытляванае мукі,
Мачанку смажыла, жылі не ў галечы
З баршчом і з бабкай пражыла гаршкі.
Чыгун вялікі бульбы там варыла,
Каб ежы для сям'і на дзень хапіла.

Матуля Воля была статная кабета:
Рост не малы -  аж метар 62
На лебядзіна стройнай шыі галава
Нясла вянок з двух кос пад колер лета.
Высокія, жанкам на зайдрасць, грудзі
З асінай таліяй прывабна стройны стан.
Як ворана крыло разлёт брывіны будзе,
Што песьціць  карых воч бяздонны акіян.
Хадою лёгкая, нібы вятрыска ў полі,
Была адметнай ад усіх жанчын даволі.

Увішна прала і ўмела коўдры ткаць
На кроснах усю зімку да вясны.
А для дзяцей, каб прыляталі сны,
Казала казкі і любіла напяваць
Чысцейшым, як вада з крыніц, мецца-сапрана
"Купалінку" ці "Сьпі каток мой, люлі-люлі",
"Пасеяла гурочкі",  "Ой, рана на Йвана",
Што людзі ход спынялі, як іх чулі.
Бо гэтулькі цяпла няслі напевы тыя,
Як быццам сам Арфей пеў ноты залатыя.

Расла хоць сіратой яна ў бабулі з дзедам
І ўжо з сямі гадоў запрэжана ў работы,
Да сэрца блізка і жанок другіх заботы
Прымала і нясла для іх парады следам.
Дзяцей любіла болей за сябе,
Давала ім спакой і абарону,
Падтрымлівала дух іх у журбе,
Жыла з другімі па дабра закону:
Калі магла, то шчыра даравала,
Каб жменя для дароў не пуставала.

Па вечарах збягалася дзятва
Сяброўкі Машкі і да Стася- поўна хата.
Ігралі музыку Ясь з Колікам багата,
Што часам аж звінела галава.
Гулялі ў жмуркі. Іншы раз прыгоды,
Расказваў Ясь, вясельныя здарэнні,
Што сьведкай бачыў у былыя годы
І выпадкаў камізм расказу быў карэннем.
Прыгоды ж Ясь апавядаў настолькі ўдала,
Што ўся кампанія ад пуза рагатала.

Праз год па пераезду ў Тучы стаў калхоз
Бясплатна туды коней паздавалі
"Людовы дом" ці клуб на стайню разабралі
На агародах канапляны лес парос.
Каноплі сеялі, каб віці з іх канаты,
Патрэбныя ў карабельным дзелі.
Райком так прыказаў і тэмпы былі ўзяты
Высокія, хоць сеяць людзі не хацелі.
Але прыказ далі бальшавікі
Каноплю сеяць! Можна ткаць з яе мяшкі.

Прышла з райкома з Клецку пастанова:
"Стварыць "Чырвоны партызан" калхоз,
Каб кожны член усё, што мае ўнёс
Каб лад жыцця ў Тучы змяніці адмыслова.
Лаўрын Якубчык яго будзе старшынёй
А брыгадзірам выбраць Заяленчыка Івана!".
Былі бо галата, хоць мелі  кожны свой,
Надзел і не малы, ды хлеб канчаўся рана.
Як мокрае гарыць- абудва працавалі,
Зямельку ж пад працэнты ў  арэнду аддавалі.

Калхоз для яго членаў стаў як бы сям'я
Зрабілася жыццё ад партыі залежным
Калхознік працаваў на полі ўжо бязьмежным,
Ды вызначаў райком сяўбы час і жніў’я.
Ў калхозе селянін прынуджаны  быў красці
Бо мераю работ пусты быў трудадзень
І хто не працаваў, ды краў – той жыў у шчасьці
А добры гаспадар не меў дабра нідзе.
І толькі старшыня за новага жыў пана,
Бо ўсё было яму ў калхозе даравана.

Калхознік жа карміўся з агароду,
Надзел у 20 сотак кожны меў
Раслі за звычай там пару садовых  дрэў
Між імі бульба. А стаццёй даходу
Былi карова, парсюкi, курыны статак.
Iх ды сьмятану, мяса з салам прадавалi.
Хоць не вялiki, але ўсё ж дастатак,
Бо грошай у калхозе не давалi.
Без пашпартоў жылi i лепшай долi
Шукаць i  не маглi, жылi бо ў няволi.

Пасля Лаўрынавых ўгавораў i пагроз,
Зямлю, каня i воз - ўсё каб было  цiха,
Здала ў калхоз матуля бацькi, Адасiха,
А бацька Стася не  ўступiў сам у
калхоз.
Служыць нягоднiкам лiчыў ён за абразу,
Бо хто гулякай быў, той жыць не ўмеў.
Ён верыў, будзе мець сацыялiзм паразу
I быць сярод зладзеяў не хацеў.
Збылося ўсё, ды больш не ўбачыў ён
На бацькаўшчыне новых сьветлых  дзён.