Сябру, што пiша вершы

Анатолий Щученко
Пасеяў мой сябра зярняты.
Стараўся, зрабіў усё ўлад.
Зусім недалёка, ля хаты
Дала зямля парасткаў шмат.


Да гэтуль зямлю ён сумленна
Разрыхліў, угноіў – а вось…?
І веру, што ўзыдзе насенне,
Паклаў у радкі, каб вялось.


Радкі паліваў ён надзеяй.
Цяплом саграваў агарод.
І песціў любоўю ідэю,
Каб шчыра ўзышло без няўзгод.


Растуць каля хаты зярняты,
Што з верай пасаджаны ўрад.
Цудоўныя парасткі рады,
І сябра бясконца, мой, рад!


  Анатоль Шчучэнка    12.02.2018г.