Лепшая з падзяк

Карина Нес
Я добра адчуваю ўсё адразу,
А лепей не хацела б адчуваць.
Мы лепш не сустракаліся б ні разу,
Чым потым з сэрца, з болем вырываць...

Змагацца нам з непадуладнай сілай
Прыйшлося, абрываючы сляды.
Хоць і не называў мяне ты "мілай" -
Пачуцці паміж намі назаўжды.

І, лепей хай цяпло між намі будзе,
Не бачыцца, не ведаць дзе і як.
Нянавісць і паклёпы не рассудзяць.
"Цябе я помню" - лепшая з падзяк...

06.11.2012г. 21.12