Споведзь гаротнiка-выпiвохi

Людмила Брановская
   Да мяне прыйшоў Змітрок-
   Шчыры верны дружа.
   Жонцы ж ён - што скула у бок,
   Бо абрыдзеў дужа.

   Мы ж як сыдземся ўдвух,
   Дык пачнем бяседу
   Пад бутэлечку вінца.
   Клікнем і суседа.

   Жонка корміць нас,але
   Кідае маланкі,
   Што вантробы дастае
   Ёй мая ужо п,янка.

   Хлысь ды хлысь, патроху п,ём,
   Заядаем скваркай.
   Я ж на жонку паглядзеў -
   Хутка будзе сварка!

   Толькі як жа мне не піць,
   Зразумейце , людцы!
   Усё ў сярэдзіне гарыць,
   Круціць, не сагнуцца!

   Ды каб толькі то адно,
   Дык яшчэ напуста -
   Цешча стукае ў акно,
   Каб ёй было пуста!

   А чым цешча - лепш астрог!
   Менш прыбудзе шкоды!
   Я здароўе не збярог
   З гэтакай нагоды.
   
   Як пачне ужо, далібог,
   Сварку гэта сцерва,
   То, паверце мне, аб,есць
   Косткі ўсе і нервы.

   -  Грошай бо чаму , зяцёк,
   Мала зарабляеш?
   І без справы што сядзіш,
   Марна час губляеш?

   Бо, па розуме яе,
   Не павінен, людцы,
   Я ні есці і ні піць,
   І ні разагнуцца.

   Мададзiцу і не дбай -
   Умомант рассакрэціць!
   Гэта ж форменны шпіён,
   Усё яна прыкмеціць!

   Ні прысесці мне, ні стаць
   І ні прытуліцца.
   Дзе ж пры гэтакім жыцці
   Мне і не напіцца!

   Тут і праца не ідзе,
   Жонка не кіруе.
   А як выпіў - па бядзе!
   Зноў жыццё віруе.

   Так што , любыя мае,
   Як пра нашу хату -
   Вельмі проста: ў тым, што п,ю
   Бабы вінаваты!