Ты. мая родная хаціна,
Стаіш на шляху у Нясвіж.
Майго дзяцінства успаміна:
Нясла пасляваенны "крыж"
Тады давала мне прытулак
Цяпло бацькоускай дабрыні.
Тут атрымала я навуку
Любіць зямлю, свет чысціні.
Мой бацька- майстар на усе рукі-
Гэты будынак збудавау.
У пасляваенную разруху
Ён нашу веску паднімау.
Тут хаты пільна выглядаць
Сваімі вокнамі на шлях.
Як быццам і цяпер чакаюць
Сваіх любімых родных птах.
Вось гэта хата і сягодня
Стаіць, як помнік добрых сноу,
Яна нагадвае маленства,
Маіх усіх родных і сяброу.
Дык дзякуй богу за падмогу
За тое, што нашчадкі дау:
Траіх унукау і унучку
Дзеля мяне прыспагадау.
Я раскажу ім пра нядолю,
Пра лес бацькоу, братоу маіх.
Бо наша хата усім багата.
Жыццё у ёй-прыклад для другіх.