Лясная палянка

Тамара Нестерович
Давайце, наведаем зранку
Лясную гожую палянку
Мы блукалі па лесе многа
Аж прытамілісь нашы ногі.
І вось, ускрайку,  у цяньку
Прыляжам адпачыць.
Пра тое,  што вакол пабачым
Мы будзем гаварыць.

А водар хвой такі густы
Вакол зялёныя кусты.
У сосен ствол  нібыта мёд
Па паху і па цвету.
Пчол залацісты карагод,
Лятае бы ракета.
Паважны, вельмі гучны гук
І тлусты, нібыта вяпрук,
З’яўляецца вялікі чмель
І забіраецца пад ель.
Бо там, забіўшыся  ў траву,   
Салодкіх кветак пах.
А тут- высока, сярод дрэў
Немураваны дах.