З вясною прачынаюцца пачуццi

Галина Харитоненко Анкута
З вясною прачынаюцца пачуццi -
Iм сонейка штуршок iзноў  дае!
Шчэ снег мяце, ды рада ўжо пачуць я,
Як птушачка вясновая пяе!

Зямля пад белай коўдрай цiха млее,  -
Ёй мроiцца любоў i цяплыня...
Жыццё iдзе далей, i дзесьцi ў  хлеве
Кароўка ацялiлася... Цяля

Убачыць хутка кветачкi на полi
I ўсё, што родзiць шчодрая зямля,
I зноў заззяе  шчасцем наваколле, -
На крылах узляцiць душа мая!

07. 03. 2018