Першыя крокi вясны

Светлана Быкова
Зіма стамілася – марозіла ўвесь тыдзень
І шчодра срэбра сыпала з нябёс,
І вецер выў, нібы галодны злыдзень –
Намёў сумётаў велізарны стос.

А сёння раніцой зіма праспала –
Адразу нос павесіў снегавік,
Бо з вечара марозу ўжо не стала,
І вецер-балабол кудысці знік.

І гэтым шэрым сакавіцкім раннем,
Калі яшчэ не чуцен шоргат ног,
Вясна нясмела ў покрыве-тумане
Зрабіла самы першы, ціхі крок.

Удзень, шпарчэй ступаючы па снезе,
Пакінула праталінак сляды.
І парастак ужо з-пад снегу лезе –
Яшчэ дурны, зялёны – малады.

10.03.2018


;