Паэма Ва чыца Яра

Валентина Трухнова
   Ваўчыца Яра
( Дзіўная гісторыя)
       -1-
Я жыў у Мінску. Домік меў тут дачны,
(Ён ад бацькоў калісьці мне дастаўся).
Сюды ў грыбы я ездзіў, парыбачыць,
Заўжды з Лявонам-дядзькам сустракаўся.
Было тут лёгка, у вёсачцы Ухвала:
Адпачываў я з ёй душой і целам.
Мяне тут ранкам сонейка страчала,
Яму “Бывай!” крычаў, як вечарэла.
Быў цёплы жнівень,на грыбочкі спорны,
Я на шашы “пікап” прыпаркаваў.
Дубы, бярозкі, выварацень чорны-
У гэтым месцы я не раз бываў.
Шукаў грыбы, прыродай захапляўся,
І буякі на купінах збіраў.
І раптам, стрэл! Другі! Я затрымаўся:
“Такое ў лесе я не паважаў”.
Да паляўнічых быў я негатыўны,
Стральба ў ціхім лесе раздражняла.
Вядро грыбоў набраў напалавіну,
Хоць малавата, а на суп хапала.
Ішоў да машыны. Думка панавала:
“І хто ж сягоння куляю знявечаны?
Каго знянацку смерць падцікавала
Сярод дубоў прыгожых векавечных?”
         -2-
Яе ўгледзеў зразу на абочыне,
Знямоглая, знайшла сабе тут схоў.
У сцягне зіяла рана, кроваточыла,
Запульсавала ў маёй скроні кроў!
Зрабіў я крок, другі ў хваляванні,
Ваўчыца галаву прыпадняла,
Нібы мяне пытала, з намаганнем:
-За што я боль такую прыняла?!
Я працягнуў руку, крыху баяўся,
 -Ты ж маладая! Ды й такое гора!
 Руку лізнула, я ўжо не вагаўся:
“Мабыць адчула, што я ёй не вораг”.
Любіў жывёлу з малалецтва, помню:
Ветэрынара- дядзьку выручаў,
Калі ўдзень, бывала і ў поўнач
Яму лячыць жывёл дапамагаў.
І знаў звяроў, вучыў я іх павадкі,
Характар і настрой іх разумеў.
Рашучы быў, неасцярожны, хваткі,
І ці адну я драпіну  займеў!
-Ваўчыца, калі раняць, вельмі злая,-
Тады стараўся дзядзька павучаць.
І вось яна! Дарэчы, маладая!
Чамусьці “Ярай” захацеў празваць.
        -3-
Яе пагладзіў. У вочы мне зірнула,
А там-сляза! І боль! Нібы з мальбою!
Амаль уголас думка мільганула:
-А ну, давай, паедзем-ка са мною!
А справа ў лесе, галасы гукаюць,
Сукі трашчалі і сухое вецце.
“Ваўчыцу паляўнічыя шукаюць!
Крывавы след! Ты, Яра, на прыкмеце!”
-Я забяру цябе, але такая ўмова:
Як толькі фокус выкінеш які,
Аддам цябе і будзе ўся размова,
Яшчэ і “Дзякуй!” скажуць мужыкі.
Уразіла далейшая карціна:
Працяжным гукам Яра адказала.
“Усё разумела, вось жа жываціна!”
І хваляванне зноў апанавала.
Ваўчыцу прыпадняў я беражліва,
Панёс у машыну, на брызент паклаў.
-Ты пацярпі, хоць вельмі немажліва!
Ёй грузавы адсек “асігнаваў”.
На газ націснуў і за руль узяўся,
Тут паляўнічы з лесу паказаўся.
Махаў ружжом, што значыла:“Спыніцца!”
Мне даражэй было жыццё ваўчыцы…
      - 4- 
Я да Лявона-дядзькі паспяшаў,
(Ну, той, каторы быў ветэрынарам)-
Пенсіянер, пры тым і лекаваў,
Рашыў, што Яру вылечым на пару.
Яўхімавіч быў рослым, дзіва- зоркім:
Ён мой “пікап” пазнаў яшчэ здалёку.
А на сваёй сядзібе адвячоркам
Штось майстраваў.Быў спраўны, без уроку.
Адкрыўшы насцеж прыгажуню-браму,
Дазволіў мне заехаць прама ў двор.
-Ну, прывітанне, мінчуковы пане!
-Глядзі!-  са спрытам я адкінуў борт.
-Ты, мабыць, звар”яцеў! Дык то ж ваўчыца!
Каб потым не прыйшлося нам  лячыцца!
А Яра цяжка дыхала. Балела!
-Хай з намі Бог! Нясем ў хату, смела!
Падскакваючы, рушыў ён да хаты
І невыразна штосьці барматаў:
Што працы многа, вельмі ж ён заняты,
Ці ў наказанне Бог мяне прыслаў?
- Тут рана моцная. Яна сцякае кроўю,-
Тлумачыў услед яму.- Дапамажы!
Нячулая  ўжо, дыхае няроўна,
Там куля, трэ дастаць! Хутчэй бяжы!
Ваўчыцу мякка я паклаў на стол,
Яе бязвольнасць крыху суцяшала.
Лявон зрабіў снатворны ёй укол,
Знясіленая Яра не ўспрымала.
-Я там, на прызбе, крыху пачакаю,-
На што Лявон ускінуў бровы ўверх
 З пачуццямі трывогі : “Незвычайны
З”явіўся сёння ў яго хаце звер”.
Сядзеў, курыў я, у думках разважаў:
“ Мяне шукае, пэўна, паляўнічы.
Такі трафей з-пад носа я забраў!”.
Не пакідаў настрой мой ваяўнічы.
Тут дзядька выйшаў,ля мяне прысеў.
-Жыць будзе. Толькі я цябе спытаю:
Што з ёй рабіць ты далей бы хацеў?
Вязі куды хутчэй- табе параю.
Ад дабрыні тваёй выпрабаванні.
-Ты прапануеш,дзядзька, быць благім?
Я не сказаў яму пра разважанні,
Што паляўнічага пакінуў злым.
Ваўчыца ўжо патроху ачуняла,
Яе ў машыну зноў я перанёс.
Нервуецца, але мне давярала.
“Які ж табе падараваны лёс?!”
        -5-
Яшчэ здалёк, як пад”язджаў да хаткі,
Кад напаіць ваўчыцу малаком,
Угледзеў побач белую “дзевятку”,
А ў ёй сядзелі двое мужыкоў.
Прытармазіў. Яны насустрач выйшлі.
Я не спяшаўся месца пакідаць.
Шукаў заўсёды ў пераплётах выйсце,
Рашыў і зараз я не адступаць.
-Якія ёсць праблемы, мужыкі?
Убачыў паляўнічага. Знаёмы!
-Праблемы ў цябе! Ты хто такі?
Не скрытнічай,  бо нам усё вядома.
-Не прытварайся дурнем перад намі,
Дзе наш трафей? Вярні нам цела воўка!
-Адкуль мне ведаць, вырашайце самі,
Хто з вас схаваў яго ў лесе лоўка.
-Не вернеш звера, спалім тваю хатку…
Я не жадаў даслухаць “указанне”,
З машыны выйшаў і спартыўнай хваткай
Зваліў у накаўт! За Яру -пакаранне!
-Табе канец!- азваўся хударлявы.
-Што, без ружжа и шэлега не варты?-
спытаў я. У машыну сеў рухава,
Бо разумеў, што будзе не да жартаў.
“Вось нечакана ворагаў нажыў!”
Я газануў. Да лесу павярнуўся.
“Казаў ты праўду, дзядька!Каб ты жыў!”
Ад гэтай думкі нават схамянуўся.
         -6-
Прасёлкам уехаў у покрыва дубраў,
“Як  з чалавечай  лютасцю змірыцца?”.
І мімаходам толькі  шкадаваў:
“Не дапамог набрацца сіл ваўчыцы!”
Я доўга ехаў да глушы сасновай-
“Там ёй спакойна будзе”.Ужо цямнела.
“ Наўрад яе ўбачу я здаровай”.
Спыніўся. Борт адкрыў. Яна сядзела.
-Ну, што, бывай , мая сяброўка, Яра!
Мо ты вяртацца ўжо перахацела?
Знаёмства наша было Божым дарам”.
Завыла так-спіна пахаладзела!
Выццё было і моцным, і прызыўным,
Аж папаўзлі мурашкі па спіне!
Пачуўшы ў лесе шолах, трэск актыўны,
З падзякай паглядзела на мяне.
А праз хвіліну скокнула на траўку,
Яна кульгала, падыйшла бліжэй.
Раптоўна азірнулася ў напрамку
З”яўлення там няпрошаных гасцей.
         -7-
Ад нечакання рукі задрыжалі,
Хацеў схапіць я металічны прут.
Ствалы  ад стрэльбаў грозна пагражалі,
Ваўчыца дзіўны выпусціла гук.
Было ўсё неўдамёк,неверагодным:
Зрабілася спакойна, як у сне.
І погляды на “дзікую” прыроду
На ўсё жыццё  змяніліся ў мяне.
-Ну, что,щенок, надумал убежать?
І тут яны застылі ад здзіўлення.
-Не трэ было сюды вам прыязджаць,
Людзей з ружжом не любяць тут з”яўлення.
На іх усіх не хопіць вам патронаў,
(вось як змагла ўсё Яра прадугледзець!).
Мужчыны скалануліся раптоўна-
У кашмарным сне такое не звярэдзіць!
З усіх бакоў на іх ваўкі глядзелі,
Блішчэлі вочы чырванню ў змярканні!
 Загыркала ваўчыца.Жах па целе!
Яшчэ ў дадатак клацнула зубамі.
Ну, што казаць, “героі”  з перапуду
Свае “стралялкі” вобзем пакідалі.
І не чакаўшы грознага прысуду,
Наўцёкі беглі, пяткі аж мільгалі.
                -  8-
Я потым гэта дзядзьку распаведаў,
Нясцерпна з ім хацеў я падзяліцца:
Якія  я пачуцці ў лесе зведаў,
Дзе “наша” гаспадарыла ваўчыца…
********
Я мчаў у горад па шашы начной
І  Яру ўспамінаў адначасова:
Як успрымала яна голас мой?
Як зразумела сэнс і  майго слова?
Змагла адрозніць “сябра” ад “чужых”,
Магчыма, здольнасць у жывёл такая.
Ці ўсё залежыць ад людзей саміх?
І як душа ПРЫРОДУ успрымае?
Якая, зрэшты, розніца цяпер.
Любоўю да прыроды не стамлюся!
Галоўнае-жывы застаўся звер
І я  такім “сяброўствам” ганаруся!
06 верасня 2017