Анёлак ангел

Валентина Трухнова
АНЁЛАК
Кахала дзяўчына, кахаў і юнак,
А лёс іх, чамусьці, не зводзіў ніяк.
Дзяўчыне хацелася мацерай стаць
Хлапец не гатовы быў рукі звязаць:
-Жаніцца мне рана, шчэ не нагуляўся.
Бывай! Назаўсёды!- Ён так развітаўся.
Заплакалі вочы, і сэрца балюча
Пранзіла імгненна расстання калючка.
-Цябе ж я кахаю,-прамовілі вусны,-
Што далей рабіць мне? Да  дому не пусцяць!
У грознага бацькі мне месца не будзе,
І што тады скажуць у вёсцы мне людзі?
Юнак усміхнуўся:-Не бачу прычыны.
Што хочаш рабі!
-А казаў, што не кінеш.
Шаптаў, гаварыў мне ласкавыя словы,
Казаў пра вяселле, сукенку-абнову.
Гарачым мяне пацалункам ты квеціў…
-Дзяўчыну другую сабе я прыкмеціў!
Пайшоў. Яго крокі, як гулкім набатам,
Грымелі ўслед, над каханнем распятым…
Параду шукала ў сяброўкі замужняй,
Каторай шыкоўна жылося за мужам.
-Ну, што ты,дзяўчына! Вось,выпі гарбаты.
Дзіцём звяжаш рукі. От, злыдзень пракляты!
Нічога не бойся, была б то праблема,
Знаёмы ёсць доктар.Той рэшыць імгненна…
Сястрыцы сярэдняй паведала гора:
-Прашу, не карай мяне толькі ўкорам.
Як мне саўладаці з каханеннем  маім,
І з тым, што нашу я пад сэрцам сваім?
Сястрыца ўсцешыла, раіці стала:
-Нічога не бойся! Ну, з кім не бывала.
Жыві,як звычайна, працуй, не журыся,
Дзіцятка паднімем,- казала Марыся.
-Ты ж толькі падумай, якое то шчасце:
Сваё мець дзіцятка і быць яму маці,
І пешчыць, і лашчыць сваё немаўлятка,
Кравінку сваю,то ж  анёлак-дзіцятка!
І тата, і мама табе будуць рады:
Унучачак ім- то ад Бога награда!..
          ……………..
Свайму немаўлятку ў вочкі зірнула.
-Даруй мне, Анёлак, сумненні ў мінулым.
Расці мне на радасць, у жыцці табе шчасця.
Ен змог ужо сквапна да цыцкі прыпасці.
Якая ж для маці была асалода!
Анёлку ж малозіво  так да спадобы.
Паела. Матуля  дзіцятка залюляла,
 Камочак да сэрца ласкава прытуліла:
“Знайду я і сілы, характар цярплячы,
Каб погляд шчаслівы быў у майго дзіцяці!”
             ……………………


 Матулю віноўніка клікалі “мудрай”,
І тая адхвосціла хлопца папругай:
-Як можна над дзеўкамі так збыткавацца?
Каб заўтра нябога была ў нашай хаце!..
Жыццё  нечакана карэктыў уносіць:
Ніхто не чакаў, што прашчэння папросіць.
А выйшла ўсё так: увачавідкі вядома,
У казцы сказаць нельга так адмыслова!
І вынік: чатыры прыгожых сыночкі,
Хацелі  дзяўчынку! Не даў Бог ім дочку.
Унукі: Арсеній, Дыянка і Машка,
Чарнявы Сямён і пухлявая Дашка.
Нявестачак любяць (яны ж паважаюць),
І,як за дачушак сваіх, іх прымаюць.
14 ліпеня 2017