Весенний паводок

Валентина Трухнова
Вясенні павадак
І вось  вясна бярэ разбег
Напорыста, жахліва,
Бо падае са стрэхаў снег,
Бязмежныя разлівы.
Падмурак ужо схаваўся ўвесь,
У вадзе будынак родны.
Вунь, прыязджаў ужо МЧС
У фуражцы, благародны!
Затылак толькі пачасаў,
Саставіў акт, дый годзе!
І на прыроду накрычаў
Пры ўсім часным народзе…
У нізіне вёсачка жыла,
(Я раскажу, каб ведаў),
Уздоўж яе канава ішла
Пры дзедах і прадзедах.
У кожнага, каля варот,
Масткі ляжалі трапна.
Вясной, бывала, дык і ў брод
Хадзіць было нат варта!
Цякла ўздож вёсачкі вада
Канавай той глыбокай.
Да рэчкі полем шлях вяла
Да Іліі шырокай.
А з цяга часу зарасла,
Зраўнялася з дарогай.
 Вада канаву не знайшла,
Замкнулася ў парогах.
Дарогу новую вялі
І зрушылі  цячэнне,
Тады уцяміць не маглі,
Што зробяць тут мучэнне.
І тыя, хто там мусіць жыць,
Пакутуюць вясною:
-Калі ж вадзіца ўжо збяжыць?-
Бядуюць сам з сабою.
-Мо грошы пералічаць ТАМ
Па Акту МЧэСа,
Дык толькі не пабачыць нам,
Хоць і напіша прэса!!!
20 сакавіка 2018 года