Зимняя зарисовка

Валентина Трухнова
Снег бялюткі аж вочы плюшчыць,
У паветры марозец нейкі.
Хмарка сонейка ў небе “туліць”,
Зрэдку промнік кранае векі.

Цярусіць нам “пярынкі” неба
На далоні, на скроні, шчокі.
Вось камусьці ТАМ да патрэбы
Ў парадак прывесці аблокі.

Патрапаць іх, пажмакаць крохі,
Выбіць пыху з тых хмарак варта!
Снегам каб не мялі дарогі,
Гурбы велькія. Не да жарту!

Зноў праменьчык лізнуў мне вока
І прымусіў прыжмурыць века…
Захапленне прыродай навокал,
У сілах кожнаму чалавеку!
20 студзеня 2017  В. Трухнова