Зимний показ мод

Валентина Трухнова
Сягоння было прадстаўленне,
На сцэне-Зіма, Чараўніца!
Навокал-яе дасягненні,
Было тут чаму падзівіцца!
Бярозка сваім стройным станам
Не раз захапляла ўлетку.
У бялюткім такім сарафане
сягоння. Карункі на ветках.
Знароку іх ветрык хістае,
Злятаюць, пырхаюць пушынкі.
Здаецца, што з імі гуляе,
І сыпле бяроза смяшынкі.
А побач зусім, каля дома,
Красуецца Ёлачка-панна,
У шыкоўнай срабрыстай абнове
(Пашыла Зіма ёй старанна).
Мадэльная сукня прыйшлася
Ялінцы сягоння ў пору,
“Сяброўка”, што побач ураслася,
Таксама ў прыгожым уборы.
Прыводзяць мяне ў захапленне
Кусты і декор у вазонах!
Маё зварушыла натхненне
Зіма ў фантастычных узорах.
23 студзеня 2017 г В.Трухнова