Куточак мой родны

Валентина Трухнова
               
Няўмольна кліча бераг родны
І вёсачка ў трыццаць хат,
Дзе бег бярозак беластвольных
Страчае ўжо ў каторы раз.
Штогод ляту ў абдымкі родных,
Бы птушка з выраю,назад,
Дзе дух вітаў высакародны
І быў сусед, нібыта брат.
Схавалася ў зялёных дрэвах,
З гасцінца вёскі не відаць.
І па хатАх, па абяднелых,
Асірацелых,не пазнаць!
Змяніла вуліца напрамак,
Што брукаванаю зыйшла.
Другі масток да хаты, ганак,
У сядзібу з кветкамі зайшла:
Стаіць калодзеж на падворку,
Яго пільнуе гном Ягорка.
Як далікатна банька “мнецца”:
“І для мяне знайшлося месца!”
А кветак! Колькі тут іх розных,
Блакітных, жоўтых, нізкіх, рослых!
Спадаюць гроначкі спірэі,
Як быццам у нявесты вэлін.
Настурцыі дурманяць пахам,
Дыван свой кінуўшы з размахам.
А на каменьчыку,ў арэлях,
Гушкаецца лягушка Квэля.
У зялёным, у кропкі,сарафане,
Ляжыць другая на дыване.
Прывабна тут, куточак райскі,
І з густам выбраныя краскі.
Я дзякую сястрыцы любай,
Што ўтварыла гэта цуда!
Я дзякую сястрыцы мілай
За творчы стан душы руплівай,
Майстэрства, выдумкі, спагаду
І за сардэчную параду!..

А вёсачка жыве прыстойна,
Хоць не з размахам, а спакойна.
Як старажылы дажываюць,
Мінчане хаты выкупляюць.
Куточак наш ім да спадобы-
Паветра водар тут асобны.
І Вілія тут блізка, рэчка.
Там рыбакі стаяць, бы свечкі,
Уранку, увечары да змроку.
І ловяць шмат, хай без уроку!
А з берагоў святло мігае,
Надрыўна музыка іграе.
Стаяць там велічна палацы
З высокім плотам, двор у глянцы,
Сцяжынкаю да самай рэчкі,
А двор вартуюць чалавечкі,
Буслы з гіпсоваю натурай,
І Рэкс з унушальнаю фактурай.
Жывуць заможныя там дачнікі:
Артысты, розныя загадчыкі.
( вам па сакрэту прашапчу я,
Што дачку бачыла такую)…
Ля рэчкі цэркаўка стаіць,
З пагорку ўдалячынь глядзіць.
Тут месца ёй было спрадвеку.
Калісь узбрылося чалавеку
Крыжы і купалы зваліць,
І маладзёжны клуб адкрыць.
Дзе быў алтар, там танцавалі,
Крычалі, гікалі, іржалі.
Камусьці было нават млосна
Ад пьяных выкрыкаў галосных.
Так насаджаўся дух бязбожны
Ў краіне, у час вялікаможны.
І, дзякуй Богу, свет злякнуўся
І зноў да Бога павярнуўся!
І зараз, вунь, стаіць, святая,
І веруючых усіх вітае
Ў блакінай сукні. Прыгажуня
Адноўленая! Хай святкуе!
Дубы, асіны векавыя-
Вартаўнікі яе нямыя.
Пабуду, сэрцам прытулюся,
Натхненнем яркім наталюся!
Паеду! Быццам у нябессі,
Зноў паляту я на Палессе,
Дзе жыць сям”ёй наканавана
І Божай ласкай даравана!
06 верасня 2017г    В.Трухнова