Летала в гости к родине

Валентина Трухнова
ЛЯТАЛА Ў ГОСЦІ ДА РАДЗІМЫ

Лятала ў госці да радзімы
На крылах творчае душы
З намерам-мэтаю адзінай
“Ці скажа мне:-Далей пішы!”
Нясла свае ёй падарункі:
Паэму, вершы землякам,
І вывязаныя карункі-
З любоўю іх я перадам.
Нясла радзіме прывітанне
Я ад сяброў-палешукоў,
Нясла я вершы пра каханне
І пра матуліну любоў.
Мяне радзіма сустракала
З адкрытай, шчыраю душой,
У абдымкі родных запрашала
 І частавала каўбасой.
Ну, той, асобай, “пальцам пханай”,
З каляндрай, кмінам, часнаком!
З нагоды гэткае, з пашанай
Адкрылі бутлю з каньяком.
Бяседы ладзілі, сустрэчы,
Нат прэзентацыя была,
Мая “ВАЎЧЫЦА” там, дарэчы,
У вёсцы славу набыла.
Чытала дзеткам я, дарослым-
Кранула сэрцы землякоў-
Данесла я вяскоўцам творчым
Свае пачуцці і любоў.
Прымала ў адказ падзяку
Настаўнікаў, выпускнікоў,
А добрую трымаць адзнаку
Прыемна і ў 60 гадоў!
Знаёмства з творчымі людзьмі
Не абыйшла і там я бокам,
Знаць, таленты маёй зямлі
Пасланы мне Вялікім Богам!
Натхнёная сваёй вандроўкай
Кладу пачуцці я ў вершы.
З сваёй сястрыцай я, з Алёнкай,
Перапрацуем вершы ў песні.
І хай спяваюць землякі
Пра родну Матухну-Зямліцу,
Што ёсць куточак дарагі,
Пашчасціла дзе нарадзіцца!
13 лютага 2018года