Ты паклич...

Анастасия Шведко
Ты пакліч мяне, я
Азірнуся нясмела.
Усім сэрцам твая -
Нават цела знямела.

Ты пакліч, зазірну
Ў твае сінія вочы.
...Зноў пакінуў адну
Ў цемры восеньскай ночы.

Дажывем да вясны:
Мабыць, я датрываю,
Ты мой водар лясны-
І цябе я ўдыхаю.

Ты пакліч, што патрэбна
Табе, зразумею.
Але ж толькі чаму
Пры сустрэчы нямею?...

Ты пакліч...