Успамины...

Анастасия Шведко
Веска старая ... Бабуліны вочы.
Грае на ўсю патэфон.
Я адчуваю
Смутак і роспач,
Быццам сапраўдны мой сон.

Сонейка ззяе,
Раскрыю акенца,
Водарам свежым дыхну.
Разам са мною
Яно усміхнецца,
Я пагукаю вясну.

Дзе Тая веска?
-Знікла пад снегам.
З ей - і дзяцінства маё
Зоркай яскравай
Мільгнулі у небе
І Адыйшлі ў небыццё....