Залацiсты дзень

Николай Карташевич
Залацісты дзень. Сонца вечарэе,
Коціцца далоў  у праменнях тонкіх.
На душы вясна, сэрца не старэе,
Я ад дому еду, паміж елак гонкіх.

Еду я туды, дзе дняпроўскай чайкай
Ты мяне сустрэнеш. Ціха памаўчым.
Я табе сваю праспяваю байку,
Раскажу пра вецер, пра тумана дым.

Ты мяне пачуеш, а пасля спытаеш,
Як дзень-час правёў, дзе і што рабіў.
Так скажу: нічога, ты ўсю праўду знаеш,
Проста жыць хацеў і цябе любіў...