Каб узвышанае адчуць

Валентина Дробышевская
Абдымі мяне, абдымі!
Пацалуй мяне, пацалуй!
Патанула ў дабрыні -
У запале цяпер ратуй!

Ты - сардэчка майго цяпло!
Ты - рамана майго працяг!
Сам Анёлак Святым Крылом
Прапісаў наш жыццёвы шлях.

Не хвалюйся і не тужы,
Каб узвышанае адчуць!
Смак сунічак, чарніц, ажын
Мае вусны табе нясуць!

Будзе хата і будзе хлеб,
ВелікОдзень, Раство, Куцця...
Бо над хмарай зямных патрэб -
Свет прапісанага жыцця!