Куды б той вецер не занёс

Валентина Дробышевская
За вёскаю, на загуменні,
Расце Сланечнік у сумненні...
- Напэўна, гэта лёс такі:
Усё жыццё клююць гракі...
- Чаго, скажы, гнявіш ты Бога?
У кожнага свая дарога, -
Сказала Шчаўе, пакрывілася:
Сліною, мабыць, падавілася.
- Вось вырас бы ў агародзе, -
Уздыхнуў Сланечнік.  - Смех дый годзе!
Цяпер цябе клююць гракі,
Там змарнавалі б хлапчукі!
І, вынімаючы з кішэні,
Тваё бы лускалі насенне,
Яшчэ плявалі б абы-дзе,
Каб ты саромеўся людзей.
А так, расцеш сабе на волі
Свабодны, быццам вецер у полі!
Насенне птушкі разнясуць -
У глебе дзеткі прарастуць.

...Цяпер расце на загуменні
Сланечнік без дурных сумненняў.

***
Дык не крыўдуй на марны лёс,
Куды б той вецер не занёс.