Праз дыханне

Николай Карташевич
Зорка ў небе  шукае,
Дзе ж ты расчэсваеш косы.
Месяц ласкАва гуляе
З вуснамі трошачкі роснымі.

Ціха ў запале жадаю
Лёгка пастукаць у вакно,
Месяцам скінуцца жвавым
Цераз фіранак сукно.

Ты мяне ўбачыць не зможаш,
Можа й не будзе жадання,
Ды на плячо асцярожна
Ляжа ад сэрца прызнанне.

Праз пацалунак праб'ецца,
Што называюць каханнем,
Што так каханнем завецца,
Я перадам праз дыханне.