Адзiн на адзiн з Радзiмай

Сергей Бука-Вороневски
Мая Беларусь на вачах прыгажэя,
Вяселлем птушыным іграе вясна,
Пялёсткамі кружыць,як снежнай завеяй.
Азімых палеткаў расце збажына.

Я кветак вішнёвых тых пах адчуваю,
У возеры бачу нябёсаў блакіт,
Як срэбным узорам туман абрамляе
Лясоў ізумруды i траў малахіт.

Нарады бялёсыя лашчаць мне вочы,
Нясуць успаміны ў любы мой край...,
Дзе з вішнямі я развітаўся аднойчы,
Дзе песні спяваў мне ўзбуджаны май.

Калі прывітанні сябры дасылаюць,
Шлюць здымкі да болю знаёмых мясцін,
Мажлівасць даюць, ў сэрцы струны кранаюць,
З Радзімай пабыць мне адзін на адзін.

   29.04.2018

На здымку:Вясна ў Беларусі.Ф.І.Прывалаў.