Вар-ят

Мария Руслановна Шебанец
Напэўна, я крыху вар'ят -
Ці не крыху, магчыма.
Папера вабіць мой пагляд
Няспынна і нястрымна.

Рыплю, што даўні персанаж:
"Маё! Мая каштоўнасць!"
Па праўдзе, й не хачу інакш -
Навошта тая вольнасць!

Нататнік. Сшыткі. Кніжны стос.
О, скарбніца вар'ята!
О, дух мой, літарай наскрозь
Так соладка працяты!

31.07.2017