ЛЁС

Анна Атрощенко
Мы што сустракаем у лёсе?
Пяшчоту, пякучы агонь...
Чамусьці сягоння здалося:
Душа, нібы тая далонь.

Знаходзім там слёзы, пакуты,
А добрае слоўка радзей!
І часам былі падмануты,
Сустрэлі нядобрых людзей.

Хай сум засцілаў часам вочы,
А сцежка ўсё бегла далей!
Люляла надзея да ночы,
З надзеяй і жыць весялей!
                2018.