Русалчына - Ирына Иваськова

Мария Руслановна Шебанец
(Пераклад верша Ірыны Іваськовай з рускай мовы)

Ты празрысты, я не вельмі –
                каламуту не адолець.
Непралазны, непрыемны ў пастцы раскі заняпад,
У гарлачыках затое
                даўгакрылыя стракозы,
І не страшна акунуцца, хоць ужо і лістапад.

Дно рачное лепш за мора,
                і сусвет тут багацейшы,
Чым салёныя ракушкі і зярністыя пяскі.
Хвалі ў моры смакам – гора,
                скалы цвёрдыя, што клятвы –
Не схавацца ад растання,
                ачуняўшы ад тугі.

Прыплыві сюды пад вечар,
                я скажу, куды прычаліць,
Я смарагдавую жабку пакладу табе ў нагах,
Замест сонца будуць поўні,
                ціхі вір заместа неба,
Для цябе заплачуць вербы
                па высокіх берагах. 

Карабель адчаліць хутка,
                только сам ты не ўбачыш,
Як падзьме ірваны вецер ды ў ветразь залаты.
Біце, біце вашы склянкі –
                не вярнуцца капітану,
Саладзей жыцця і мора ў русалак галасы.

2015