Раби дабро - Марына Бадалян

Мария Руслановна Шебанец
(Пераклад верша Марыны Бадалян з рускай мовы)

Рабі дабро ўсім на карысць
Ды не шкадуй ты намаганняў,
Шмат можна добрага зрабіць
Суладдзем простых пачынанняў.
Няхай настане мір паўсюль,
Дабро ты падаруй планеце
І цешся, бо ў жыцці пакуль
Няма каштоўнейшага ў свеце.
Будь добры да людзей, і ты
Праз дабрыню спазнаеш шчасце,
І мара паляціць тады
Ў бязмежнае ўсеўладдзе.
І добрых помыслаў твой шлях,
Пад ласкай лёсу аджыве,
Здабудзе сэнсу з’яваў сцяг,
І будуць лаўры ўсе твае.

2015