Я напишу табе письмо - Надзея Фаломкина

Мария Руслановна Шебанец
(Пераклад верша Надзеі Фаломкінай з рускай мовы)

Я напішу табе пісьмо,
Аддам яго паштовай скрыні.
Аб тым, што так даўно прайшло,
Мінулай і сучаснай плыні.
Я напішу: няма хвілін,
А час нібы застыў на месцы.
Я напішу: ілгу ва ўсім,
Жыву з нямілым майму сэрцу. 
Я напішу: праз пяць гадоў
Такія ж горкія дажджынкі.
Няма Надзеі – пара слоў,
Маёй загубы павуцінкі.
Я напішу: жыццё – падман,
Душа крычыць і прэч ірвецца.
Пад коўдрай жоўтага ліста
Заснула сэрца. І не б'ецца.
З апошніх сіл ужо цярплю
Работу, што адна маркота,
І ўсё, што шчыра я люблю,
Цяпер – нікчэмная блазнота.
Я напішу, што я маўчу
Аб самым дарагім на свеце.
Я напішу, што жыць хачу,
Ды думаю часцей аб смерці.
Што пять гадоў ужо палю,
Жыццё выходзіць разам з дымам.
Чакаю гэтак жа й люблю,
Хоць і забыўся мой адзіны.
Што маю гожасць, маладосць,
Што ад тугі адно змарнела.
Пяць год. Жыццё ўсё мімаходзь.
Ішло без смаку, пах не мела.
Я напішу: даруе Бог,
А я даўно ўжо даравала.
Агонь мой згас, палаць няўзмог.
Усё замерзла і зліняла.
Што з неба сыплюцца лісты,
І вецер лісце раскідае.
Што на душы цяжар нуды...
І свечкамі жыццё згасае.
Што хочацца мне гаварыць,
Крычаць, пра што пяць год маўчала.
Але маўчу... І моўчкі жыць
Я знемагла зусім. І звяла.
Няхай ні людзі, ні гады
Не ведаюць, што я трываю.
Адзіны вынік, як заўжды.
А ты ляці. Я адпускаю.

2017