Ты напишы - Надзея Фаломкина

Мария Руслановна Шебанец
(Пераклад верша Надзеі Фаломкінай з рускай мовы)

Ты напішы мне хоць што-небудзь гожае,
Бо так балюча, сумна на душы.
Усё занесла нежывой парошаю,
Які ўжо дзень душа на мецяжы.
Як быццам чуе расставанне пэўнае,
Змяёй пляцецца ў моцныя вузлы,
Я вымяраю аддаленне метрамі
І шчанюком хаваюся ў вуглы.
Ты напішы... я быццам шэрай птушкаю
Зрываю пёры, каб пісаць радкі.
А ўночы горш... бо дождж касы ўсё стукае,
Душу мне цісне гэты дом пусты.
Я ападаю мелкімі асколкамі,
І ўжо дарэмна плакаць і званіць.
А дні цякуць, што хвалі сонна-доўгія,
З жыццём штовечар разам рвецца ніць.
Ты напішы, што хутка мы сустрэнемся,
Што пралятуць гады ў адзін пагляд.
Мая душа адтане і падлечыцца
І зацвіце, як дзікіх яблынь сад.

2017