Нашчадкам

Марина Михалюк
Мінае час, прыходзіць забыццё...
Але каштоўнае нашчадкам на паперу
Акрэсліць лёс, каб мацавала веру,
Каб уплялося стужкай у жыццё.

Ці лепш - на сэрца шчыраю слязой,
Бацькоўскім позіркам, матулінай усмешкай.
Хай застанецца непарушнай вешкай,
Каб не кранулася душы лязо.

21.10.2017.