Дожджык

Клавдия Семеновна
Экспромтам, натхніў доўгачаканы дожджык))

"Дожджык, дожджык, лупані,
Бабу з поля прагані!"*
І ўлупіў! Такі харошы!
Баба, скінуўшы галёшы,
Агародам напрасткі,
Скокам цераз раўчукі
І па травах басанож.
Эх, які прыемны дождж!
Дожджык льецца, падганяе,
Сам цыбулю палівае,
Мые лісце лебядзе
І сунічкам на градзе.
Слівам, вішням спіны хвошча,
Бэзам голлейка палошча,
Барабаніць "та-та-та".
У кусты загнаў ката.
Абазваўся ў небе громам
І ў калужыну за домам
Адпачыць прылёг і...знік.
Замарыўся, працаўнік.))

* - з народнага