Беларусь

Чацкий Александр
Вецер кратае пажоўклае лісце,
Я ўжо сюды не вярнусь.
Я не шукаю ніякага выйсця -
Ў магілах мая Беларусь.

Даўна прайшло беларускае лета -
Вецер кратае лісты.
Прабач, Беларусь, небараку-паэта,
Ужо не абудзішся ты...

І не пачуюцца словы Купалы -
Жоўкнуць на дрэвах лісты.
Песні, што людзі калісьці спявалі
Больш не пускаюць расты.

Я на магілах шукаю траву -
Я ўсё кудысьці ірвусь.
Я-то, магчыма, яшчэ пажыву.
У магілах ляжыць - Беларусь.