Капялюшык

Марина Ковалёнок
Медыцынскі  капялюшык!
Я  хвалююся,  узрушан
Снежна-белай  чысцінёю,
Асабліва  пад  табою
Вочак  колерам  блакітным,
Пасмай  хваляю  завітай,
Сціплым  позіркам  лагодным
І  ўсмешкай  шчырай,  добрай.

Дзень  у  дзень  і  кожны  месяц,
Як  салдат,  на  сваім  месцы,
Капялюшык,  ты  заўжды
Выратуеш  ад  бяды,
Разтлумачыш,  дапаможаш,
Зробіш  зноў  усё,  што  можаш,
І,  якіб  ні  быў  я  дрэны,
Шмат  душэўнасці  сустрэну.

Розным,  ведаю,  бываеш,
Часам  голас  узвышаеш,
Сярод  клопату,  трывогі
Ты,  аднак,  зусім  нястрогі.
I  за  клопат,  спачуванне
Шлю  падзяку  пажаданнем
Ад  душы,  хоць  і  не  новым:
Будь  шчаслівым  і  здаровым!