Што жыцьц непарушна...

Михаил Кортелёв
Што ў жыцьці непарушна,
Што са мною жыве,
То  -  не сон на падушцы,
Не прытома ў траве.

Б’юць маланкі-зарніцы,
Паласуюць грымоты,
Я не падаю ніцма,
Не кідаюсь наўцёкі,

Смалой чорнае ліха
Ад мяне адстае,
Бо ў малечым дзяцінстве
Я ў смале ўжо гарэў,

Бо да чыстай крыніцы
Я заўсёды ў хадзе,
Дзе мне піць  -  не напіцца
За асьмяглых людзей.
-01.06.18.