Я еду на встречу с летом

Валентина Трухнова
Я еду на сустрэчу з летам,
Вязу я вершыкі свае,
І песенку пра лета гэта-
Няхай сястрыца іх пяе.
Я еду на сустрэчу з летам,
У школу родную зайду,
Дзе ўсё сардэчнасцю сагрэта,
Там аднакласнікаў знайду.
Сустрэну твары незнаёмых,
Па першым поглядзе, людзей,
Каго-са скроняй сэрабронай,
Але з агеньчыкам вачэй.
Пачнем разважную бяседу
І ўспамінам дадзім ход,
Мы ўжо бабулі, мы ўжо дзеды,
Жыццё ў віражы турбот.
Хвалюемся ўжо за ўнукаў,
Каб дзецям штось дапамагчы,
Ды дачакацца шчэ праўнукаў,
Сябе для іх паберагчы.
Кудысьці знікне хваляванне,
Здалёку падкрадзецца вечар,
Доўгачаканае спатканне
Абдыме цеплынёю плечы.
1 чэрвеня 2018