Цяпла няма зноў у запасе,
Сюрпрызы і ў прыроды ёсць!
Халодны дождж бег па тэрасе,
Сягоння ён жаданы госць.
Спякота знікла на імгненне,
Спяваюць птушкі весялей.
Нібыта час сёння вясенні,
Які падорыць шмат надзей.
І сад ад квецені бялюткі,
Пялёсткі танчаць на страсе.
Няма адчаю, нават смутку,
Халодны дождж жыццё нясе...