рвуцца выш сосны...

Михаил Кортелёв
п. Н.С.
Ірвуцца ў выш сосны,
Згінаюцца лозы,
Крычаць сьвету хочуць  -
Ты вельмі прыгожа!

Ты вельмі прыгожа!  -
Ім маё ўторыць сэрца,
Ты вельмі прыгожа!  -
Душа пеўнем б’ецца…

Што маў, з хараўства,
Уладарца нябесны
Табе адной даў
Ад найшчодрага сэрца,

Табе адной даў
Ад вялікай патрэбы:
У прыгажосьці лунаць,
Недасяжна на небе…
07.07.18.