мир потихоньку сходит с ума

Галина Синякова
на белорусском языке

Свет паціху вар’яцее,
(Ці, ужо звар’яцела я),
Бо зусім не разумее –
Жыцце галава мая:

Хто не сее, той багаты,
Развялося “зорак” шмат,
Як жабрак, жыве араты,
Хлеба – толькі “ў акурат”…

Той спявае, гэты скача,
Трэці хоча рассмяшыць,
Хлебароб на полі плача,
Бо не ведае, як жыць…

Сее хлеб для ўсей краіны,
А інакш – жыцця няма,
Пот ліе, "гарбаціць" спіну,
Гэта ўсё – амаль дарма.

Святаў, конкурсаў, даляраў –
Земляробу – не відаць,
Ён арэ без ганарараў,
Можна, праўда, паскакаць…

Паскакаць, завыць працяжна:
“Супыніцеся хутчэй!
Зразумейце вы, што важна,
Болей важна – для людзей!”