Былому каханаму

Анастасия Котюргина
Дымком запахлі валасы,
Дыханне цёплае на скроні...
Чаму тужліва так сягоння
Пяюць пра шчасце?
Галасы
                зямное ведаюць:
Адданых 
закалыхае дзён ладдзя...
Над тонкай памяццю жыцця
Мы паплывем у гэты ранак...
2009