Пацалуюць вокны промнi...

Анна Атрощенко
Пацалуюць вокны промні,
Бег світанак па расе...
Сінявокі хлопчык, помніш,
Як жылі мы тут усе?

Мае вусны болем сцяты,
Тут ніхто ўжо не жыве...
І знаёмы водар мяты
Мяне кліча і заве.

Не сустрэну тут нікога,
Лёс размыў нашы сляды...
Бегла шэрая дарога,
А за ёй -- мае гады!