Пагоня на Грунвальд

Артём Рапецкий
Сядлайце каня, Вялікі князь Вітаўт!
Уздымайце ўверх калюмны й штандарты.
Сонца варожай крывёю наліта
Рушым наперад – адступаць нам ня варта!

Каложа падорыць нам блаславенне
Слава і гонар ліцвінскаму люду!
Грук каптыоў і сталі гудзенне -
Рушыць наперад Пагоня на Грунвальд!

Магістр збярэ крыжакаў нямала,
Але не стрымаць ліцвінскае раці!
Рушым у бой, каб спыніці навалу!
Будуць пра нас легенды складаці!

Няхай нас ужо чакаюць гарматы,
Але не ўратуюць іх нават цуды!
Станем у шыхты, ідзе брат за братам –
Рушыць наперад Пагоня на Грунвальд!

Няхай гучна і грозна выюць сабакі –
Іклам не прагрызці шчыты і кальчугі.
Рыхтуйцесь, браты, да апошняй атакі!
Разам збяруцца у Гародні харугвы.

І больш псы ня будуць таптаць наша збожжа,
Паліць гарадоў больш ніколі ня будуць.
Палічаны дні іх – мы пераможам!
Рушыць наперад Пагоня на Грунвальд!