Гук далёкай грымоты...

Юрий Боровицкий
***
Гук далёкай грымоты,
На захадзе – месяц,
Нібы ён ад грымоты бяжыць.
Гук выразнай, высокай,
Бязважкай сумоты
У грымотнае неба ляціць.

Гук далёкай грымоты,
А месяц над лесам
Зіхаціць, зіхаціць, зіхаціць,
Нібы піша жыцця майго сумнага ноты,
Каб грымоты яго асвяціць.

18. 07. 2018 г.