Залаты Карабель. верш-казка для дзецей

Татьяна Домаренок
Рэчка, рэчанька бяжыць,
На Вярбу яна глядзіць,
Нешта думае сказаць,
У пуць-дарожаньку пазваць.

Вярба з беражку стаіць,
Хоча лісце нахіліць
У ваду, каб змог паплыць
Па рацэ яе лісток.
Ён пабачыць Свет здалёк.

Карабель той не прасты –
Чарадзейны, Залаты!
Цуды зведае ён там –
Прыплыве ў акіян.

12.08.18