01. 09. 2018

Светлая Две Тысячи 10
Рэфлексія
----------------
На полі жарсцей
Жах і сум
А на варотах
Ваяўнічы грум...
Ён мае бо загад
Ад Некага,
Каб зачыніць
У пэўны час
Адзінае мо выйсце
Шчасцю
Чалавечаму.
Такі канец
Працяг пачатку...
Калі ў шчасці
Ты жывеш,
І без астатку
Праглынеш
ЗарАз
Замест таго,
Каб расцягнуць
Задавальненне
Поўнае
У часе...