Адста зрокся я Айчыны...

Михаил Кортелёв
Адстаў і зрокся я Айчыны…
Да болек, спраў, надзей яе,
Нібыта браму зачынілі
І крылы зрэзалі мае…

Так адганяюць прэч чужынцаў,
Не адчыняючы дзьвярэй,
Так крылы рэжуць на злачынцы,
Які рабуе і крадзе.

Дарэмны сорам, прыкрасьць  -  пуга,
Яна лупцуе і пячэ,
Душа, як злосны валацуга,
Млее, баліць  -  ды не ўцячэш.
-02.08.18.