Спелы каласочак

Марина Ковалёнок
Едзем  у  машыне:
- Паглядзі,  сыночак!
Лета  ўзгадавала
Спелы  каласочак.
Спелы  каласочак –
Збожжаваму  полю.
Уздоўж  дарогі  ў'ецца
Стужкай  залатою,
Радуючы  сэрца,
Жоўтае  багацце.
І  жыве  надзея:
Будзе  хлеб  у  хаце.