У маёй Радзiмы...

Ольга Дмитриевна Гончарова
У маёй Радзімы косы залатыя
Выпешчаных сонцам хлебных каласоў.
Смарагдамі ззяюць каралі на шыі
З абеліскаў вечных у памяць пра сыноў.

У маёй Радзімы голас незабыўны
Матчыных напеваў, храмавых званоў.
Мяккія далоні прыгажосці дзіўнай
Росных аксамітных казачных лугоў.

У маёй Радзімы стан страйнюткі, зграбны
Маладых бярозак у гаях густых.
Васільковы позірк цёплы і прывабны
Велічных нябёсаў мірных, і святых.

Калі раптам удалеч лёс мяне закіне,
Давядзецца, ведаю, моцна сумаваць
Па адзінай, мілай, па маёй Радзіме,
Што ў сэрцы вечна буду шанаваць!