Спадчына

Ольга Дмитриевна Гончарова
Пад шатамі дуба ля вёсачцы мілай
Мой прадзед ляжыць у братэрскай магіле.
А побач на полі са спеючым хлебам
Валошкі глядзяць у блакітнае неба.
Быў час, тут зямлю раздзіралі снарады,
І ў вёсачцы полымя знішчыла хаты,
І неба ад гару, і дыму чарнела,
І сэрца краіны любімай балела.
Не ведаю жахаў вайны той крывавай.
Мне ў спадчыну – памяць і гонар, і слава.
Мне ў спадчыну шчасце мой прадзед пакінуў –
Жыццё ў прыгожай і мірнай краіне!