З радзiмы малой узбярэжжа...

Ядвига Довнар
    Да 150-годдзя Каруся Каганца (29.01.1868-20.05.1918) і
    130-годдзя Язэпа Драздовіча (13.10.1888-15.09.1954)

Ад яснасці гэтых сыноў
З радзімы малой узбярэжжа
Да готыкі мройных "Трывежаў" -
Святло, як аснова асноў!

Бязмежны Драздовіч Язэп...
Натхнёны Карусь і нястомны,
Ён гербам з'яднаны з Гіёмам,
Ды кожнаму лёс свой і хлеб.

Праменьчыкам сонца з-пад хмар
Свяцілі ўсе слоўцы для дзетак,
Што ўклаў Каганец для асветы
У родны буквар - "лемантар".

Праекцыяй на Беларусь -
Палотны і Космас Язэпа...
Культурна-асветніцкі злепак,
Як скульптар адліў і Карусь.

Усіх не спасцігнуць глыбінь
Вандроўных іх душ, прасвятленняў,
Мастацтва і шчырасць памкненняў
Узроўнем сусветных вяршынь!

На вуліцах рэха імён
Падзякаю той непазбежнай...
З радзімы малой узбярэжжа
Бярозкі калышуць іх сон.

15.09.2018  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)

 
Карусь Каганец (Казімір Карлавіч Кастравіцкі) - драматург, публіцыст,
мовазнавец, скульптар, грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся у г.Табольску,
куды быў сасланы яго бацька Карл Кастравіцкі (псеўданім Казіміра ад імя
бацькі Карл (Карусь), а "каганец" - простая сялянская свяцільня, што давала
святло. Пасля высылкі вярнуўся на радзіму. Паходзіў са шляхецкага роду.
Кастравіцкія мелі радавы герб "Байбуза", да якога належыць і вядомы фран-
цузкі паэт Гіём Апалінэр, які даводзіцца Каганцу стрыечным пляменнікам.
Казімір вучыўся спачатку ў Мінскім гарадскім вучылішчы, затым ў Маскоўскім
вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства.
Адна з вуліц Мінска названа ў гонар Каруся Каганца. Пахаваны у в.Навасёлкі,
на Дзяржыншчыне Мінскай вобласці, дзе калісьці была сядзіба Кастравіцкіх.

Язэп Нарцызавіч Драздовіч - жывапісец і графік, пачынальнік касмічнай серыі "Жыццё на Сатурне", "Жыццё на Марсе","Жыццё на Месяцы" і шмат іншых, археолаг, этнограф, пісьменнік, выдаў брашуру па астраномі "Нябесныя бегі", публіцыст.
Нарадзіўся на Віцебшчыне, (у той час на Дзісеншчыне), дзе  і пачаў вучо-
бу ў Дзісенскай гімназіі, а затым ў 1906г. пераехаў у Вільню і паступіў у мастацкую школу расійскага жывапісца Івана Трутнева(1906-1910). Мае шмат жывапісных твораў на гістарычную тэму. Адметнай рысай Я.Драздовіча з'яўляецца
захапленне касмічнай тэмай. Супрацоўнічаў з Акадэміяй навук, збіраў фальк-
лёр. Меў непаўторны светапогляд, быў неардынарным чалавекам. Казаў: "Я іду да людзей, каб несці ім мастацтва". Пахаваны ў в. Ліпляны на Глыбоччыне Віцебскай
вобл. У гонар Я. Драздовіча названа шмат вуліц у Беларусі, там дзе пралягалі яго жыццёвыя шляхі. Творы захоўваюцца ў нацыянальных музеях Літвы, Беларусі, прыватных калекцыях, праводяцца вандроўкі, канферэнцыі "Шляхамі Язэпа Драздовіча).

У гэтых двух асоб было шмат агульных якасцяў, такіх як: незвычайная сціпласць, непадробная шчырасць, чысціня і святло душы, любоў да роднага
слова і краявідаў, высокая духоўнасць, мастацкае ўспрыманне свету, высокая працаздольнасць і амаль дзіцячая непасрэднасць, пра якую часта
кажуць: "ён - дзівак!".