Так цешыць i лашчыць тры днi

Ядвига Довнар
На верасня княжыць планеце
І пестуе шчодра тры дні -
Купаемся ў бабіным леце,
Дзе свечкамі клёнаў агні
Яшчэ палымнеюць у храме
Нябесным, а сэрца шчыміць,
Што не за лясамі-гарамі
І бабінай прывід зімы.

У кожным шчаслівым імгненні
Звіняць развітальна званы...
Узнёсласць і душ утрапенне -
Няма ў тым ніякай віны.
На ростанях шляху-сусвету
Сатканы жанчынай ручнік...
Кароткае бабіна лета
Так цешыць і лашчыць тры дні.

20.09.2018   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)